adu.by€¦ · Web view1. Вучэбная праграма па вучэбным прадмеце...

29
ЗАЦВЕРДЖАНА Пастанова Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь 19.06.2020 № 140 Вучэбная праграма па вучэбным прадмеце «Сусветная гісторыя» для Х класа ўстаноў адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай мовай навучання і выхавання (павышаны ўзровень)

Transcript of adu.by€¦ · Web view1. Вучэбная праграма па вучэбным прадмеце...

Page 1: adu.by€¦ · Web view1. Вучэбная праграма па вучэбным прадмеце «Сусветная гісторыя» (са старажытных часоў

ЗАЦВЕРДЖАНАПастановаМіністэрства адукацыіРэспублікі Беларусь19.06.2020 № 140

Вучэбная праграма па вучэбным прадмеце«Сусветная гісторыя»

для Х класа ўстаноў адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы агульнай сярэдняй адукацыі

з беларускай мовай навучання і выхавання

(павышаны ўзровень)

Page 2: adu.by€¦ · Web view1. Вучэбная праграма па вучэбным прадмеце «Сусветная гісторыя» (са старажытных часоў

2

ГЛАВА 1АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

1. Вучэбная праграма па вучэбным прадмеце «Сусветная гісторыя» (са старажытных часоў да канца ХVІІІ ст.) (павышаны ўзровень) (далей – вучэбная праграма) прызначана для Х класа ўстаноў адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы агульнай сярэдняй адукацыі.

2. Вучэбная праграма разлічана на 87 гадзін (у тым ліку 4 гадзіны рэзервовага часу).

У адпаведнасці з Тыпавым вучэбным планам на вывучэнне Сусветнай гісторыі са старажытных часоў да канца ХVІІІ ст. на павышаным узроўні адводзіцца 2 гадзіны вучэбнага часу на тыдзень у першым паўгоддзі і 3 вучэбныя гадзіны ў другім паўгоддзі.

У вучэбнай праграме змястоўны і працэсуальны кампаненты вучэбнага матэрыялу структураваны па тэмах і размеркаваны наступным чынам:

І. Цывілізацыя Старажытнага свету.ІІ. Цывілізацыя Сярэдневякоўі.ІІІ. Ля вытокаў індустрыяльнай цывілізацыі.Структураванне гістарычнай адукацыі ажыццяўляецца на аснове

канцэнтрычнага падыходу, які прадугледжвае неаднаразовае вывучэнне вучэбнага матэрыялу па сусветнай гісторыі і гісторыі Беларусі ў іх кантэкстуальным адзінстве. Яно неабходна ў тых выпадках, калі паняцці, законы, тэорыі не могуць быць раскрыты вучнямі адразу з дастатковай глыбінёй і ў патрэбным аб’ёме. У аснову канцэнтрычнай мадэлі пакладзены наступны псіхолага-педагагічны прынцып: новыя веды фарміруюцца пераважна не шляхам павелічэння іх аб’ёму, а праз пераструктураванне наяўных ведаў, пераход ад уяўленняў да паняццяў – гэта значыць, праз больш глыбокае пранікненне ў сутнасць з’яў, якія вывучаюцца.

На ІІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі вывучэнне гісторыі арганізуецца як праблемна-тэарэтычны курс, у ходзе якога вучні маюць магчымасць вярнуцца да раней вывучаных тэм, сістэматызаваць і абагульніць веды; разгледзець гісторыю ў развіцці, на сутнасным узроўні падрабязна вывучыць паняційны апарат, асэнсаваць гістарычны працэс, зразумець заканамернасці і тэндэнцыі гістарычнага развіцця і, як вынік, мець цэласную карціну гістарычнага развіцця свету. Навучанне на дадзеным канцэнтры павінна даць вучням інструментарый да самастойнага пазнання гістарычнай і сучаснай сацыяльнай рэчаіснасці. Асаблівасцямі навучання на гэтым канцэнтры з’яўляецца адносна высокая ступень тэарэтызацыі і метадалагізацыі ведаў. І калі на ІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі ў ходзе сістэматычнага курса гісторыі пераважае

Page 3: adu.by€¦ · Web view1. Вучэбная праграма па вучэбным прадмеце «Сусветная гісторыя» (са старажытных часоў

3

вывучэнне прыватнагістарычных паняццяў, то ў рамках праблемна-тэарэтычнага курса тлумачэнне гістарычных фактаў адбываецца ў асноўным праз прызму агульнагістарычных і сацыялагічных паняццяў.

На гэтым узроўні вывучэння прадмета магчымы паказ праблемных пытанняў гісторыі, неадназначнасць успрымання і тлумачэння падзей гісторыі і сучаснасці. Менавіта на гэтым узроўні ў вучняў павінны развівацца ўменні самастойна аналізаваць падзеі мінулага і сучаснага, вызначаць свае адносіны да іх і даваць ўласную ацэнку, г. зн. вывучэнне гісторыі выконвае функцыю сацыялізацыі. Навучыцца аналізаваць сацыяльную рэчаіснасць сучаснасці можна толькі праз навучанне аналізу сацыяльнай рэчаіснасці мінулага. На ІІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі важным уяўляецца ў курсе гісторыі паказваць сувязь гістарычных з’яў і падзей з сучаснасцю. Разгляд з’яў і падзей мінулага праз прызму сучаснасці будзе садзейнічаць фарміраванню кампетэнтнасці вучняў.

Настаўнік, зыходзячы з педагагічнай мэтазгоднасці і ўлічваючы асаблівасці навучання ў канкрэтных умовах, можа змяніць рэкамендуемую вучэбнай праграмай колькасць вучэбных гадзін на вывучэнне асобных тэм і парадак іх вывучэння, не выходзячы за агульную колькасць вучэбнага часу па раздзелах.

Рэзервовы час прызначаны для правядзення кантролю засваення ведавага і дзейнаснага кампанентаў зместу гістарычнай адукацыі, а таксама для прэзентацыі вынікаў праектнай дзейнасці вучняў.

3. Мэтамі гістарычнай адукацыі на базавым узроўні ў Х класе з’яўляюцца:

асэнсаванне вучнямі ведаў пра сусветна-гістарычны працэс, якія неабходны для разумення вытокаў сучасных рэалій і прагназавання будучай жыццядзейнасці;

усведамленне вучнямі каштоўнасці і ўнікальнасці культуры кожнага народа, у тым ліку арыгінальнасці шматвяковай культуры беларускага народа;

фарміраванне на аснове засвоеных гістарычных ведаў кампетэнцый, неабходных для працягу выбранага напрамку адукацыі і прафесійнага самавызначэння а таксама для арыентацыі ў сучасным сацыякультурным асяроддзі і самарэалізацыі ва ўмовах мнагамерных адносін з іншымі людзьмі;

фарміраванне каштоўнасных арыентацый вучняў на аснове выхавання патрыятызму, павагі да гістарычных традыцый народаў свету, развіцця грамадзянскай і нацыянальнай самасвядомасці, успрымання ідэй гуманізму.

4. Зыходзячы з пастаўленых мэт задачамі гістарычнай адукацыі ў Х класе на павышаным узроўні з’яўляюцца:

Page 4: adu.by€¦ · Web view1. Вучэбная праграма па вучэбным прадмеце «Сусветная гісторыя» (са старажытных часоў

4

сістэматызацыя і абагульненне ведаў;авалоданне вучнямі асновамі тэарэтычных і метадалагічных ведаў

пра гістарычны працэс;асэнсаванне заканамернасцей, тэндэнцый і асаблівасцей развіцця

асобных краін, цывілізацый і рэгіёнаў свету са старажытных часоў да канца ХVІІІ ст., разуменне месца і ролі гісторыі Беларусі гэтага перыяду ў сусветна-гістарычным працэсе;

развіццё гістарычнага мыслення;фарміраванне светапоглядных перакананняў і каштоўнасных

арыентацый;выпрацоўка ў вучняў спецыяльных гістарычных уменняў,

неабходных для самастойнага набыцця сацыяльна-гістарычных ведаў;стварэнне ўмоў для самарэалізацыі і паспяховай сацыялізацыі асобы

ў сучасным сацыякультурным асяроддзі, фарміраванне гатоўнасці вучняў да асэнсаванага прафесійнага самавызначэння, далейшага працягу адукацыі і працоўнай дзейнасці.

5. Улічваючы ўзроставыя псіхалагічныя асаблівасці вучняў Х класа, узровень іх абучанасці, а таксама мэты вывучэння гісторыі на павышаным узроўні, найбольш эфектыўнымі формамі і метадамі навучання неабходна прызнаць тыя, якія заснаваны на вучэбна-пазнавальнай дзейнасці вучняў, што носіць самастойны, даследчы, развіваючы, дыскусійна-дыялогавы характар. Асаблівая ўвага павінна надавацца авалоданню вучнямі ўменнямі і навыкамі вучэбнай даследчай дзейнасці, удасканаленню спосабаў вучэбна-пазнавальнай дзейнасці, якія неабходны для далейшага самастойнага выкарыстання гістарычных ведаў пры аналізе сучаснай сацыяльнай рэчаіснасці. У сілу гэтага базавы ўзровень вывучэння гісторыі прадугледжвае значную практычную арыентаванасць атрыманых гістарычных ведаў. З мэтай выпрацоўкі асобасных адносін вучняў да вывучаемых падзей і працэсаў важна звязваць вывучаемы матэрыял з сучасным жыццём.

Расшырыць праблематыку зместу гістарычнага курса, стварыць умовы для фарміравання прадметных, метапрадметных і асобасных кампетэнцый дазволіць правядзенне ўрокаў-практыкумаў і ажыццяўленне вучнямі праектнай дзейнасці.

Вучэбная праграма прадугледжвае правядзенне абагульняльных урокаў, якія садзейнічаюць устанаўленню сувязей паміж рознымі раздзеламі, вывядзенню заканамернасцей і тэндэнцый, удасканаленню кампетэнцый вучняў. Павышэнню якасці адукацыі таксама будзе садзейнічаць выкарыстанне ў адукацыйным працэсе ўнутры- і міжпрадметных сувязей і сучасных інфармацыйна-камунікатыўных тэхналогій.

Page 5: adu.by€¦ · Web view1. Вучэбная праграма па вучэбным прадмеце «Сусветная гісторыя» (са старажытных часоў

5

6. Вучэбная праграма прызначана для арганізацыі вывучэння сусветнай гісторыі са старажытных часоў да канца ХVІІІ ст. у Х класе на павышаным узроўні, які прадугледжвае набыццё вучнямі сістэматычных ведаў і забяспечвае развіццё сродкамі вучэбнага прадмета прадметных, метапрадметных і асобасных кампетэнцый, неабходных для працягу выбранага кірунку адукацыі, асобаснага самаразвіцця і прафесійнага самавызначэння, а таксама для свядомага і эфектыўнага вырашэння адукацыйных і жыццёвых (сацыякультурных) задач. Павышаны ўзровень рэалізуецца ў выніку пашырэння вучэбнага матэрыялу, гэта значыць, праз увядзенне новых тэм, больш глыбокага вывучэння матэрыялу, а таксама ўдасканалення спосабаў вучэбна-пазнавальнай дзейнасці.

Вывучэнне гісторыі на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі ажыццяўляецца на аснове кампетэнтнаснага падыходу. Кампетэнтнасць – інтэграцыйная ўласцівасць асобы, якая сфарміравана на аснове набытых у адукацыйным працэсе і практычнай дзейнасці ведаў, уменняў, навыкаў, спосабаў дзейнасці і забяспечвае здольнасць чалавека эфектыўна ажыццяўляць пэўны від дзейнасці. У адносінах да адукацыйнага працэсу кампетэнцыі ўяўляюць сабой патрабаванні, якія задаюцца аб’ектыўна і сацыяльна, да падрыхтоўкі вучняў. Гэтыя патрабаванні прадстаўлены пералікам прадметных, метапрадметных і асобасных вынікаў вывучэння гісторыі.

Прадметныя вынікі вывучэння гісторыі накіраваны на засваенне гістарычнага зместу, асваенне спецыяльных і ўдасканаленне агульнавучэбных спосабаў вучэбна-пазнавальнай дзейнасці. Яны прадстаўлены ў Патрабаваннях да вынікаў вучэбна-пазнавальнай дзейнасці вучняў пасля кожнага раздзела вучэбнай праграмы.

Метапрадметныя вынікі вывучэння гісторыі ўяўляюць сабой найбольш абагульненую ў адносінах да зместу адукацыі групу кампетэнцый, у якіх адлюстроўваецца сацыяльны вопыт, абавязковы для засваення вучнямі. Вылучаюць наступныя віды метапрадметных кампетэнцый: вучэбна-пазнавальныя, праблемна-пошукавыя, інфармацыйныя, кантрольна-ацэначныя, камунікатыўныя.

Асобасныя вынікі вывучэння гісторыі ўяўляюць сабой сфарміраваную сістэму каштоўнасных адносін вучняў да сябе і іншых, працэсу навучання і яго вынікаў. Яны прадугледжваюць сфарміраванасць светапогляду, асобаснай і грамадзянскай пазіцыі вучняў; развіццё гатоўнасці да адказных паводзін у сучасным грамадстве; назапашванне вопыту жыццядзейнасці, у тым ліку на аснове асэнсавання сацыяльна-маральнага вопыту папярэдніх пакаленняў. Асобасныя вынікі вывучэння гісторыі дазваляюць займаць актыўную жыццёвую пазіцыю, захоўваць нацыянальную ідэнтычнасць у полікультурным грамадстве, псіхічнае і

Page 6: adu.by€¦ · Web view1. Вучэбная праграма па вучэбным прадмеце «Сусветная гісторыя» (са старажытных часоў

6

фізічнае здароўе, накіраваны на фарміраванне патрэбнасці ў самапазнанні, самаразвіцці, самаактуалізацыі і самарэалізацыі.

ГЛАВА 2ЗМЕСТ ВУЧЭБНАГА ПРАДМЕТА

Уводзіны (2 гадзіны)Сэнс і прызначэнне гісторыі як навукі. Роля сусветнай гісторыі як

галіны гістарычнай навукі. Перыядызацыя гісторыі. Функцыі гістарычнай навукі ў жыцці грамадства. Этапы развіцця гістарычнай навукі. Фармацыйны і цывілізацыйны падыходы. Гістарычныя веды.

І. ЦЫВІЛІЗАЦЫІ СТАРАЖЫТНАГА СВЕТУ(12 гадзін)

Першабытная гісторыя чалавецтва. Перыядызацыя гісторыі першабытнага грамадства. Праблема паходжання чалавека. Ступені эвалюцыі ў напрамку да «чалавека разумнага». Першабытная абшчына.

Неалітычная рэвалюцыя. Сутнасць «неалітычнай рэвалюцыі». Асноўныя цэнтры ранніх земляробчых культур Азіі і Афрыкі. Першыя пратагарадскія паселішчы. Узнікненне каляндарных сістэм. З’яўленне мастацтва. Развіццё рэлігійных ідэй.

Эканоміка і палітычная карта Старажытнага Усходу. Прыродныя ўмовы. Асноўныя гаспадарчыя заняткі. Сацыяльная структура грамадства. Гарады-дзяржавы Старажытнага Усходу. Стварэнне аб’яднаных дзяржаў і імперый. Ачаговы характар развіцця старажытнаўсходніх цывілізацый.

Грамадства і дзяржава ў краінах Старажытнага Усходу. Усходняя дэспатыя. Сацыяльныя адносіны панавання-падпарадкавання. Праблема рабства ў старажытнаўсходніх цывілізацыях. Сістэма дзяржаўнага кіравання.

Рэлігія ў краінах Старажытнага Усходу. Рэлігійныя ўяўленні старажытных егіпцян і жыхароў Міжрэчча. Іудаізм – першая монатэістычная рэлігія. Рэлігія Старажытнай Індыі і Старажытнага Кітая. Зораастрызм. Роля жрэцтва ў жыцці грамадства.

Старажытная Грэцыя. Ля вытокаў старажытнагрэчаскай цывілізацыі. Прыродныя ўмовы. Асноўныя гаспадарчыя заняткі насельніцтва. Антычны поліс. Правы грамадзян. Дзяржаўны лад старажытнагрэчаскіх полісаў. Класічны перыяд. Крызіс поліснай сістэмы. Паходы Аляксандра Македонскага і ўзнікненне новых дзяржаў.

Старажытны Рым. Прыродныя ўмовы і заняткі насельніцтва Апенінскага паўвострава. Кіраванне цароў у Рыме. Рымская рэспубліка. Пачатак шырокай ваеннай экспансіі і стварэнне прафесійнай арміі. Крызіс

Page 7: adu.by€¦ · Web view1. Вучэбная праграма па вучэбным прадмеце «Сусветная гісторыя» (са старажытных часоў

7

рэспубліканскай сістэмы. Рымская імперыя: ад супольнасці грамадзян да грамадства падданых.

Культурная спадчына старажытнай цывілізацыі. Развіццё пісьменства. Эпас і літаратура. Пачатак развіцця навуковых ведаў. Архітэктура, скульптура, жывапіс. Грамадскія відовішчы. Сусветнае значэнне антычнай культуры.

Светаўспрыманне і рэлігіі антычнасці. Сістэма жыццёвых каштоўнасцей грамадзяніна поліса. Свет – багі – чалавек – поліс. Старажытнагрэчаская філасофія. Старажытнарымская рэлігія. Грамадзяне і варвары. Крызіс грамадзянскіх каштоўнасцей і распаўсюджванне хрысціянства.

Практыкум (2 гадзіны)Абагульненне па раздзеле І.

ІІ. ЦЫВІЛІЗАЦЫІ СЯРЭДНЕВЯКОЎЯ(29 гадзін)

Тэма 1. Заходняя Еўропа і Візантыя (12 гадзін)

Палітычная карта сярэдневяковай Еўропы. Ранняе сярэдневякоўе: ад варварскіх каралеўств да імперыі Карла Вялікага. Еўропа Высокага сярэдневякоўя: феадальная раздробленасць. Позняе сярэдневякоўе: фарміраванне цэнтралізаваных дзяржаў.

Дзяржаўны лад Заходняй Еўропы. Органы ўлады ў дзяржавах Ранняга сярэдневякоўя. Сярэдневяковая манархія. Феадальная раздробленасць і пераход да цэнтралізаваных дзяржаў. Фарміраванне саслоўна-прадстаўнічай манархіі.

Еўропа феадальная. Ранняе сярэдневякоўе – зараджэнне феадальных адносін. Феод і феадалізм. Высокае сярэдневякоўе: адносіны панавання – падпарадкавання. Сюзерэнітэт – васалітэт, феадальная іерархія. Саслоўі сярэдневяковага грамадства. Познефеадальнае грамадства.

Эканоміка сярэдневяковай Еўропы. Прыродныя ўмовы і насельніцтва. Земляробства. Жывёлагадоўля і промыслы. Рамяство і гандаль. Гарады Заходняй Еўропы. Месца горада ў феадальным грамадстве.

Еўропа хрысціянская. Хрысціянізацыя Еўропы. Царкоўная арганізацыя. Сутнасць царкоўнага расколу 1054 г. Роля царквы ў палітычным, эканамічным і культурным жыцці Еўропы.

Светаўспрыманне і сістэма жыццёвых каштоўнасцей сярэдневяковых еўрапейцаў. Уяўленні аб прасторы і часе. Сацыяльнае асяроддзе. Сям’я, каханне, феномен дзяцінства ў сярэдневяковай Заходняй

Page 8: adu.by€¦ · Web view1. Вучэбная праграма па вучэбным прадмеце «Сусветная гісторыя» (са старажытных часоў

8

Еўропе. Жыццёвыя арыенціры. Сістэма жыццёвых каштоўнасцей. Ідэалы антычнасці і ідэалы Сярэдневякоўя.

Культура заходнееўрапейскага Сярэдневякоўя. Сістэма адукацыі ў Заходняй Еўропе. Універсітэты. «Сем свабодных мастацтваў». Літаратура. Архітэктура. Ранняе Адраджэнне і ранні гуманізм.

Візантыя ў Сярэдневякоўі. Візантыйская імперыя на палітычнай карце Сярэдневякоўя. Сацыяльныя адносіны ў Візантыі. Візантыйскія гарады. Праваслаўная царква ў Візантыі. Культурная спадчына Візантыі.

Практыкум (3 гадзіны)Абагульненне па тэме 1

Тэма 2. Славянскія народы ў Сярэдневякоўі (9 гадзін)Палітычнае развіццё славянскага свету ў Сярэдневякоўі. З’яўленне

славян і пачатак славянскай дзяржаўнасці. Утварэнне першых славянскіх дзяржаў. Славянскія землі ў перыяд раздробленасці.

Эканоміка і грамадства славян у перыяд Сярэдневякоўя. Асноўныя гаспадарчыя заняткі. Асаблівасці ўзнікнення і развіцця славянскіх гарадоў. Грамадскія адносіны. Асаблівасці фарміравання феадальных адносін і сацыяльнага развіцця.

Дзяржаўны лад славянскіх краін. Дзяржаўны лад і яго заканадаўчае афармленне. Старажытнарускія землі ў перыяд раздробленасці. Ноўгарадская зямля – баярская рэспубліка. Уладзіміра-Суздальскае княства. Пачатак узнясення Масквы. Дзяржаўны лад паўднёвых і заходніх славян.

Рэлігія ў гісторыі славян. Язычніцтва. Прыняцце і распаўсюджванне хрысціянства. Царква ў сістэме дзяржаўнага кіравання. Уплыў рэлігіі на развіццё культуры.

Матэрыяльная і духоўная культура ўсходніх славян. Асаблівасці прыняцця і распаўсюджвання хрысціянства. Старажытнаруская літаратура. Летапісанне. Архітэктура ўсходніх славян. Царкоўнае дойлідства. Старажытнарускае мастацтва.

Культура паўднёвых і заходніх славян. Літаратура. Адукацыя і навука. Архітэктура і жывапіс.

Практыкум (2 гадзіны)Абагульненне па тэме 2

Тэма 3. Цывілізацыі Азіі, Афрыкі і Амерыкі (8 гадзін)Гаспадарчае жыццё і палітычная карта Азіі ў Сярэдневякоўі.

Асноўныя гаспадарчыя заняткі насельніцтва. Этнічныя змены. Палітычная карта Азіі ў Сярэднявеччы: Кітай, дзяржава Чынгісхана, Японія, Арабскі халіфат, дзяржава Цімура, Асманская імперыя, Індыя.

Page 9: adu.by€¦ · Web view1. Вучэбная праграма па вучэбным прадмеце «Сусветная гісторыя» (са старажытных часоў

9

Дзяржава і грамадства. Дзяржаўны лад сярэдневяковых Кітая і Японіі. Дзяржаўны лад Мангольскай імперыі і імперыі Юань. Дзяржаўнае ўпарадкаванне Арабскага халіфата і Асманскай імперыі.

Сацыяльныя адносіны ў сярэдневяковых цывілізацыях Азіі. Сацыяльная структура сярэдневяковых усходніх цывілізацый. Сацыяльная арганізацыя Танскага Кітая. Феадальныя адносіны ў Японіі. Асаблівасці сацыяльных адносін у мусульманскіх краінах. Сацыяльная структура Індыі.

Рэлігія і культура ў сярэдневяковых цывілізацыях Азіі. Іслам у гісторыі Сярэдневякоўя. Будызм у лёсах азіяцкіх цывілізацый. Роля канфуцыянства, даасізму, сінтаізму ў грамадска-палітычным жыцці Кітая, Японіі. Індуізм. Культурная спадчына сярэдневяковых цывілізацый Азіі.

Амерыка і Афрыка ў Сярэдневякоўі. Геаграфічнае становішча і заняткі насельніцтва Амерыканскага кантынента ў Сярэднія вякі. Земляробства ў Амерыцы і першыя дзяржавы. Дзяржавы Цэнтральнай Амерыкі ў Сярэдневякоўі. Асноўныя дзяржавы Андскага рэгіёна ў Сярэдневякоўі. Сацыяльная структура і культурныя дасягненні дзяржаў Амерыкі. Сярэдневяковыя дзяржавы Афрыкі.

Практыкум (2 гадзіны)Абагульненне па тэме 3

ІІІ. ЛЯ ВЫТОКАЎ ІНДУСТРЫЯЛЬНАЙ ЦЫВІЛІЗАЦЫІ (38 гадзін)

Тэма 4. Заходні свет ў ХVІ–ХVІІІ стст. (20 гадзін)Новы час як асобны перыяд сусветнай гісторыі. Новы час і яго

перыядызацыя. Вытокі Новага часу. Палітычная карта Еўропы ў ХVІ ст. Зараджэнне індустрыяльнай цывілізацыі.

Зараджэнне капіталізму. Вытокі капіталізму. Рост еўрапейскай эканомікі і гандлю, развіццё банкаўскай сістэмы. Гандлёвая рэвалюцыя і рэвалюцыя цэн. Першапачатковае накапленне капіталу. Прадпрымальніцтва і капіталісты. Гандлёвыя кампаніі і палітыка меркантылізму. Пачатак прамысловай рэвалюцыі.

Гуманізм і Адраджэнне. Гістарычныя перадумовы ўзнікнення культуры Адраджэння. Гуманізм – філасофія Адраджэння. Змены ў духоўным жыцці і культуры. Мастацтва Адраджэння. Жанчына ў эпоху Рэнесансу.

Навука і культура эпохі Рэнесансу. Зараджэнне сучаснай навукі. Развіццё палітычных ідэй, свецкай адукацыі і кнігадрукавання. Італьянскі Рэнесанс. Мастацтва Паўночнага Рэнесансу.

Пачатак еўрапейскай каланіяльнай экспансіі. Вытокі каланіяльнай экспансіі і яе асаблівасці. Эканамічныя матывы, роля царквы і дзяржавы.

Page 10: adu.by€¦ · Web view1. Вучэбная праграма па вучэбным прадмеце «Сусветная гісторыя» (са старажытных часоў

10

Барацьба еўрапейскіх краін за валоданне марскімі гандлёвымі шляхамі. Стварэнне каланіяльных імперый.

Сустрэча цывілізацый. Уяўленні еўрапейцаў аб краінах Усходу. Раннія марскія падарожжы. Першыя калоніі ў Амерыцы: заваяванне дакалумбавых цывілізацый, палітыка Іспаніі ў адносінах да мясцовага насельніцтва, плантацыйная гаспадарка і гандаль рабамі. Каланізацыя Паўночнай Амерыкі Англіяй і Францыяй. Вынікі каланіяльнай экспансіі.

Рэфармацыя і рэлігійныя войны. Прычыны і перадумовы Рэфармацыі. Пачатак Рэфармацыі ў Германіі. Распаўсюджванне Рэфармацыі ў Еўропе і заснаванне пратэстанцкіх цэркваў. Раскол каталіцкай часткі Еўропы на каталіцкую і пратэстанцкую.

Асаблівасці рэфармацыйнага руху і Контррэфармацыя. Рэфармацыя і сялянская вайна ў Германіі. Пратэстантызм у Швейцарыі і Англіі. Ідэі Рэфармацыі і паўстанне ў Нідэрландах. Рэлігійныя войны ва Францыі. Контррэфармацыя і яе вынікі.

Еўрапейская навука і культура канца ХVІ–ХVІІ ст. Навуковая рэвалюцыя. Фарміраванне новай карціны свету. Ідэі сацыяльнай роўнасці і народнага суверэнітэту. Літаратура і мастацтва.

Еўрапейскі абсалютызм. Барацьба вялікіх дзяржаў за панаванне ў Еўропе ў ХVІ–ХVІІІ стст. Станаўленне абсалютысцкіх дзяржаў. Рэвалюцыя і ўстанаўленне парламенцкай манархіі ў Англіі.

Кантрасты ХVІІІ ст.: эпоха Асветніцтва і рэвалюцыі. Ідэалогія Асветніцтва. Тэорыі абмежаванай манархіі, народнага суверэнітэту і прынцып раздзялення ўлад. Асветны абсалютызм.

Эканамічнае развіццё і сацыяльная структура еўрапейскага грамадства ў ХVІІІ ст. Арыстакратыя, духавенства, буржуазія і сярэднія слаі. Сельскае і гарадское жыццё. Міграцыя насельніцтва. Навуковы і тэхнічны прагрэс. Сістэма адукацыі.

Амерыканская рэвалюцыя. Прычыны і перадумовы. Вайна за незалежнасць паўночнаамерыканскіх калоній Англіі. Стварэнне Злучаных Штатаў Амерыкі. Канстытуцыя Злучаных Штатаў Амерыкі (ЗША).

Вялікая французская рэвалюцыя. Падзенне феадальнай манархіі. Рэвалюцыйны тэрор. Устанаўленне дыктатуры Напалеона Банапарта ва Францыі. Рэвалюцыйная Францыя і Еўропа.

Літаратура і мастацтва ХVІІ–ХVІІІ стст. Барока і класіцызм. Літаратура, жывапіс і архітэктура. Французскі класіцызм. Літаратура і мастацтва ХVІІІ ст.

Практыкум (3 гадзіны)Абагульненне па тэме 4 (2 гадзіны)

Тэма 5. Расія і славянскія народы (9 гадзін)

Page 11: adu.by€¦ · Web view1. Вучэбная праграма па вучэбным прадмеце «Сусветная гісторыя» (са старажытных часоў

11

Расійская дзяржава на парозе Новага часу (ХVІ–ХVІІ стст.). Утварэнне адзінай Расійскай дзяржавы. Кіраванне Івана Грознага. Стварэнне дзяржаўнага апарату пры Іване Грозным. Знешняя палітыка Івана Грознага. «Смутны час». Маскоўская дзяржава ў ХVІІ ст.

Эпоха пераўтварэнняў у Расіі ў ХVІІІ ст. Кіраванне Пятра І і рэформы ў Расіі. Ваенныя перамогі пятроўскай Расіі. Дзяржаўнае кіраванне. Асноўныя напрамкі знешняй палітыкі пры пераемніках Пятра. «Асветны абсалютызм» Кацярыны ІІ.

Грамадства і эканамічнае развіццё Расіі. Саслоўі рускага грамадства. Гарадское і сельскае насельніцтва. Эканамічныя пераўтварэнні Пятра І. Змены ў становішчы саслоўяў у ХVІІІ ст.

Славянскія народы ў ХVІ–ХVІІІ стст. Утварэнне Рэчы Паспалітай. Крызіс і падзелы Рэчы Паспалітай. Становішча славянскіх народаў у складзе Асманскай імперыі. Славянскія землі ў складзе імперыі Габсбургаў.

Руская культура ў ХVІ–ХVІІ стст. Культура заходніх і паўднёвых славян ХVІ–ХVІІ стст. Масква – сталіца аб’яднанай рускай дзяржавы. Архітэктура і жывапіс. Кнігадрукаванне і адукацыя ў Маскоўскай дзяржаве. Культура заходніх і паўднёвых славян. Варшава – рэзідэнцыя каралёў Польшчы і Рэчы Паспалітай.

Руская культура ХVІІІ ст. Культура заходніх і паўднёвых славян ХVІІІ ст. Новая сталіца Расійскай імперыі – Санкт-Пецярбург. Пераўтварэнні Пятра І у грамадскім жыцці і культуры. Развіццё адукацыі ў Расійскай імперыі. Культура ХVІІІ ст. у Расіі. Эпоха Асветніцтва ў гісторыі і культуры заходніх і паўднёвых славян.

Практыкум (2 гадзіны)Абагульненне па тэме 5

Тэма 6. Цывілізацыі Азіі і Афрыка ў ХVІ–ХVІІІ стст. (9 гадзін)«Традыцыйнае грамадства» Усходу. Паняцце «традыцыйнае

грамадства» і асаблівасці ўсходняга феадалізму. Асноўныя палітычныя цэнтры на Усходзе: Асманская імперыя (Турцыя), Індыя, Кітай і Японія. Сістэма дзяржаўнага кіравання і дзяржаўна-рэлігійная рэгламентацыя жыцця.

Каланіялізм у Азіі і Афрыцы. Сутнасць паняцця «каланіялізм». Этап гандлёвай экспансіі еўрапейскіх дзяржаў. Пачатак тэрытарыяльных захопаў і ўтварэнне калоній. Гандаль рабамі.

Асманская імперыя (Турцыя). «Залаты век» цэнтралізаванай імперыі: кіраванне Сулеймана Цудоўнага. Заняпад ваенна-леннай сістэмы і магутнасці імперыі ў ХVІІІ ст. Адставанне Асманскай імперыі ад Еўропы. Пачатак рэформ у Турцыі. Страта самастойнасці ў міжнародных справах. «Усходняе пытанне».

Page 12: adu.by€¦ · Web view1. Вучэбная праграма па вучэбным прадмеце «Сусветная гісторыя» (са старажытных часоў

12

Цынская імперыя ў Кітаі. Грамадства, дзяржава і ўлада ў цынскім Кітаі. Інтэнсіўнае развіццё гарадоў, рамёстваў і гандлю. Знешняя палітыка. Духоўнае жыццё і культура.

Афрыка на поўдзень ад Сахары. Прыродна-кліматычныя ўмовы пражывання чалавека. Спосаб жыцця афрыканцаў. Асноўныя дзяржаўныя ўтварэнні. Каланіяльнае ўмяшанне еўрапейцаў. Гандаль рабамі і яго наступствы для Афрыканскага кантынента. Традыцыйныя рэлігійныя вераванні афрыканцаў і распаўсюджванне хрысціянства і ісламу.

Духоўнае жыццё і культура цывілізацый Усходу. Уяўленні аб навакольным свеце, адносіны да еўрапейцаў. Рэлігійныя сістэмы. Адукацыя і школа. Літаратура і мастацтва. Побыт, норавы, традыцыі.

Абагульненне па раздзеле ІІІ (1 гадзіна).Практыкум (2 гадзіны).Абагульненне па тэме 6.

ГЛАВА 3АСНОЎНЫЯ ПАТРАБАВАННІ

ДА ВЫНІКАЎ ВУЧЭБНАЙ ДЗЕЙНАСЦІ ВУЧНЯЎ

Патрабаванні да вынікаў вучэбна-пазнавальнай дзейнасці вучняў па раздзеле І.

Вучні павінны: ведаць:перыядызацыю: гісторыі першабытнага грамадства, гісторыі

цывілізацый Старажытнага Усходу, гісторыі Старажытнай Грэцыі, гісторыі Старажытнага Рыма;

асноўныя этапы антрапагенезу і сацыягенезу;асноўныя цывілізацыі Старажытнага Усходу і антычнасці;значэнні паняццяў: гісторыя, гістарычны факт, гістарычны час,

гістарычная прастора, гістарычная крыніца, археалагічная культура, фармацыя, цывілізацыя, фармацыйны падыход у вывучэнні гісторыі, цывілізацыйны падыход у вывучэнні гісторыі, першабытнае грамадства, праабшчына, радавая абшчына, суседская абшчына, антрапагенез, сацыягенез, неалітычная рэвалюцыя, рэлігія, політэізм, монатэізм, анімізм, мастацтва, сацыяльная структура, усходняя дэспатыя, дзяржава, горад-дзяржава, грамадскі падзел працы, антычнасць, поліс, грамадзяне, дэмакратыя, арыстакратыя, рэспубліка, імперыя, элінізм, хрысціянства;

асноўныя працэсы сацыяльна-эканамічнага развіцця першабытнага грамадства;

асноўныя працэсы палітычнага, сацыяльна-эканамічнага развіцця цывілізацый Старажытнага Усходу і антычнасці;

Page 13: adu.by€¦ · Web view1. Вучэбная праграма па вучэбным прадмеце «Сусветная гісторыя» (са старажытных часоў

13

асноўныя дасягненні першабытнага грамадства; культурная спадчына цывілізацый Старажытнага Усходу і антычнасці;

умець:канкрэтызаваць змест паняццяў: гісторыя, гістарычны факт,

гістарычны час, гістарычная прастора, гістарычная крыніца, археалагічная культура, фармацыя, цывілізацыя, фармацыйны падыход у вывучэнні гісторыі, першабытнае грамадства, праабшчына, радавая абшчына, суседская абшчына, антрапагенез, сацыягенез, неалітычная рэвалюцыя, рэлігія, політэізм, монатэізм, анімізм, мастацтва, сацыяльная структура, усходняя дэспатыя, дзяржава, горад-дзяржава, грамадскі падзел працы, антычнасць, поліс, грамадзяне, дэмакратыя, арыстакратыя, рэспубліка, імперыя, элінізм, хрысціянства;

класіфікаваць паняцці па самастойна выбраных крытэрыях і абагульняць іх;

лакалізаваць з апорай на гістарычную карту: рэгіёны з’яўлення першых людзей, дзяржавы Старажытнага Усходу (Шумер, Акад, Вавілон, Егіпет, Хецкая дзяржава, Фінікія, Ізраіль, Асірыя, Персія, Індыя, Кітай), антычнасці (Старажытная Грэцыя, Старажытны Рым), імперыі Аляксандра Македонскага, эліністычныя дзяржавы;

выяўляць і тлумачыць заканамернасці з’яўлення рэлігіі, вытворчай гаспадаркі, пісьменнасці, гандлю, першых цывілізацый;

характарызаваць палітычнае, сацыяльна-эканамічнае і культурнае развіццё дзяржаў Старажытнага Усходу і антычнасці; дзейнасць найбольш вядомых палітычных і дзяржаўных асоб і дзеячаў культуры цывілізацый Старажытнага Усходу і антычнасці;

тлумачыць прычынна-выніковыя сувязі паміж гістарычнымі фактамі, раскрываць узаемаабумоўленыя змены ў асноўных сферах грамадскага жыцця: прыродныя ўмовы – гаспадарчыя заняткі насельніцтва, спецыфіка дзяржаўнага ўпарадкавання; накапленне ведаў – з’яўленне пісьменства, дэмаграфічны выбух і ўскладненне сістэмы сацыяльных сувязей – з’яўленне дзяржавы і інш.;

рэканструяваць і інтэрпрэтаваць змест факталагічнага матэрыялу, які адлюстроўвае асаблівасці гістарычных працэсаў і з’яў гісторыі Старажытнага свету;

параўноўваць па самастойна вызначаных прыметах, сістэматызаваць і абагульняць гістарычныя факты, якія адносяцца да палітычнага, эканамічнага і культурнага развіцця старажытных цывілізацый;

параўноўваць і тлумачыць пункты погляду на розныя гістарычныя працэсы і з’явы гісторыі Старажытнага свету; вызначаць і абгрунтоўваць свае адносіны да розных версій і ацэнак гістарычных падзей і асоб;

даваць ацэнку гістарычным падзеям, дзейнасці палітычных і дзяржаўных асоб дзяржаў Старажытнага Усходу і антычнасці; ацэньваць

Page 14: adu.by€¦ · Web view1. Вучэбная праграма па вучэбным прадмеце «Сусветная гісторыя» (са старажытных часоў

14

дасягненні першабытнага грамадства і ўклад у сусветную культуру цывілізацый Старажытнага Усходу і антычнасці;

праводзіць аналіз зместу гістарычных дакументаў як крыніц інфармацыі пра падзеі гісторыі Старажытнага свету; адрозніваць у гістарычных крыніцах суб’ектыўныя і аб’ектыўныя ацэнкі гістарычных падзей, з’яў і працэсаў;

ацэньваць асноўныя дасягненні першабытнага грамадства, культурную спадчыну цывілізацый Старажытнага Усходу і антычнасці;

выкарыстоўваць веды і ўменні:для ажыццяўлення пошуку і аналізу інфармацыі аб эвалюцыі

першабытнага грамадства, сацыяльна значных працэсах і з’явах старажытных цывілізацый; крытычна ацэньваць інфармацыйную значнасць знойдзеных крыніц;

вызначэння і абгрунтавання асабістых адносін да розных версій і ацэнак гістарычных падзей і асоб;

правядзення вучэбнага гістарычнага даследавання, ажыццяўлення праектнай дзейнасці па пытаннях гісторыі Старажытнага свету;

падтрымання беражлівых адносін да помнікаў гісторыі і культуры.

Патрабаванні да вынікаў вучэбна-пазнавальнай дзейнасці вучняў па раздзеле ІІ.

Вучні павінны: ведаць:перыядызацыю гісторыі Сярэдніх вякоў;асноўныя дзяржавы, якія існавалі ў Сярэднія вякі: Франкская

дзяржава, Францыя, Італія, Свяшчэнная Рымская імперыя, Іспанія, Візантыя, Кіеўская (Старажытная) Русь, Маскоўская дзяржава, дзяржава Сáма, Балгарскае царства, Чэшская дзяржава, Каралеўства Польскае, Арабскі халіфат, Дэлійскі султанат, дзяржавы Трапічнай Афрыкі, дзяржава майя, дзяржава інкаў, дзяржава ацтэкаў;

значэнні паняццяў: Сярэднія вякі, варварскія каралеўствы, феадальная раздробленасць, манарх, цэнтралізаваныя дзяржавы, саслоўна-прадстаўнічая манархія, васальныя адносіны, інвестытура, амаж, алод, бенефіцый, вотчына, саслоўе, асабістая залежнасць / пазаэканамічны прымус, пазямельная залежнасць, натуральныя павіннасці, адработачныя павіннасці, феод, феадалізм, светаўспрыманне, Адраджэнне (Рэнесанс), тымар;

асноўныя працэсы палітычнага, сацыяльна-эканамічнага развіцця заходнееўрапейскай цывілізацыі, славянскіх дзяржаў, цывілізацый Азіі, Афрыкі і Амерыкі ў Сярэднія вякі;

культурную спадчыну заходнееўрапейскай цывілізацыі, славянскіх дзяржаў, цывілізацый Азіі, Афрыкі і Амерыкі ў Сярэднія вякі;

Page 15: adu.by€¦ · Web view1. Вучэбная праграма па вучэбным прадмеце «Сусветная гісторыя» (са старажытных часоў

15

умець:канкрэтызаваць змест паняццяў: Сярэднія вякі, варварскія

каралеўствы, феадальная раздробленасць, манарх, цэнтралізаваныя дзяржавы, саслоўна-прадстаўнічая манархія, васальныя адносіны, інвестытура, амаж, алод, бенефіцый, вотчына, саслоўе, асабістая залежнасць / пазаэканамічны прымус, пазямельная залежнасць, натуральныя павіннасці, адработачныя павіннасці, феод, феадалізм, Адраджэнне (Рэнесанс), тымар;

класіфікаваць паняцці па самастойна выбраных крытэрыях і абагульняць іх;

лакалізаваць з апорай на гістарычную карту: перамяшчэнне варварскіх плямёнаў у перыяд Вялікага перасялення народаў, дзяржавы, якія існавалі ў Сярэднія вякі;

выяўляць і тлумачыць заканамернасці развіцця дзяржаў, сацыяльных адносін у краінах Заходняй Еўропы, славянскага свету, цывілізацыях Азіі, Афрыкі і Амерыкі;

выяўляць асаблівасці развіцця гарадоў, феадальных і сацыяльных адносін у краінах Заходняй Еўропы, славянскага свету, цывілізацыях Азіі, Афрыкі і Амерыкі;

характарызаваць палітычнае, сацыяльна-эканамічнае і культурнае развіццё дзяржаў Сярэдневякоўя; дзейнасць найбольш вядомых палітычных і дзяржаўных асоб і дзеячаў культуры Заходняй Еўропы, Маскоўскага княства, цывілізацый Азіі, Афрыкі і Амерыкі;

тлумачыць прычынна-выніковыя сувязі паміж гістарычнымі фактамі, раскрываць узаемаабумоўленасць змен у асноўных сферах грамадскага жыцця сярэдневяковага грамадства;

рэканструяваць і інтэрпрэтаваць змест факталагічнага матэрыялу, які адлюстроўвае асаблівасці гістарычных працэсаў і з’яў гісторыі Сярэдніх вякоў;

параўноўваць па самастойна вызначаных прыметах, сістэматызаваць і абагульняць гістарычныя факты, якія адносяцца да палітычнага, эканамічнага і культурнага развіцця сярэдневяковых цывілізацый;

параўноўваць і тлумачыць пункты погляду на розныя гістарычныя працэсы і з’явы гісторыі Сярэдніх вякоў; вызначаць і абгрунтоўваць свае адносіны да розных версій і ацэнак гістарычных падзей і асоб;

праводзіць аналіз зместу гістарычных дакументаў як крыніц інфармацыі пра падзеі гісторыі Сярэдніх вякоў; адрозніваць у гістарычных крыніцах суб’ектыўныя і аб’ектыўныя ацэнкі гістарычных падзей, з’яў, працэсаў;

даваць ацэнку гістарычным падзеям, дзейнасці палітычных і дзяржаўных асоб; ацэньваць дасягненні і ўклад у сусветную культуру цывілізацый Сярэдневякоўя;

Page 16: adu.by€¦ · Web view1. Вучэбная праграма па вучэбным прадмеце «Сусветная гісторыя» (са старажытных часоў

16

выкарыстоўваць веды і ўменні:для ажыццяўлення пошуку і аналізу інфармацыі пра сацыяльна

значныя працэсы і з’явы цывілізацый Сярэдневякоўя, палітычнае развіццё сярэдневяковых дзяржаў; крытычна ацэньваць інфармацыйную значнасць знойдзеных крыніц;

вызначэння і абгрунтавання асабістых адносін да розных версій і ацэнак гістарычных падзей і асоб;

правядзення вучэбнага гістарычнага даследавання, ажыццяўлення праектнай дзейнасці па пытаннях гісторыі Сярэдніх вякоў;

падтрымання беражлівых адносін да помнікаў гісторыі і культуры.

Патрабаванні да вынікаў вучэбна-пазнавальнай дзейнасці вучняў па раздзеле ІІІ.

Вучні павінны: ведаць:перыядызацыю гісторыі Новага часу;асноўныя дзяржавы, якія існавалі ў Новы час: Іспанія, Англія,

Францыя, Свяшчэнная Рымская імперыя германскай нацыі, Маскоўскае царства, Расійская імперыя, Злучаныя Штаты Амерыкі, Рэч Паспалітая двух народаў, Асманская імперыя, Імперыя Вялікіх Маголаў, Японія, Цынская імперыя, Сангаі, Конга, Эфіопія;

значэнні паняццяў: Новы час, капіталізм, пратэкцыянізм, гуманізм, індустрыяльная цывілізацыя, першапачатковае назапашванне капіталу, прамысловая рэвалюцыя, Адраджэнне (Рэнесанс), каланіялізм, каланіяльная экспансія, рэлігійная вайна, абсалютная манархія, Рэфармацыя, Контррэфармацыя, пратэстантызм, навуковая рэвалюцыя, навуковая карціна свету, Асветніцтва, асветны абсалютызм, маньерызм, барока, класіцызм, буржуазная рэвалюцыя, абмежаваная (канстытуцыйная, парламенцкая) манархія, апрычніна, прыгонніцтва, самадзяржаўе, традыцыйнае грамадства;

асноўныя працэсы палітычнага, сацыяльна-эканамічнага развіцця заходнееўрапейскай цывілізацыі, славянскіх дзяржаў, цывілізацый Азіі, Афрыкі і Амерыкі ў Новы час;

культурную спадчыну заходнееўрапейскай цывілізацыі, славянскіх дзяржаў, цывілізацый Азіі, Афрыкі і Амерыкі ў Новы час;

умець:канкрэтызаваць змест паняццяў: Новы час, капіталізм,

пратэкцыянізм, гуманізм, індустрыяльная цывілізацыя, першапачатковае назапашванне капіталу, прамысловая рэвалюцыя, Адраджэнне (Рэнесанс), каланіялізм, рэлігійная вайна, абсалютная манархія, Рэфармацыя, Контррэфармацыя, пратэстантызм, навуковая рэвалюцыя, навуковая карціна свету, Асветніцтва, асветны абсалютызм, маньерызм, барока,

Page 17: adu.by€¦ · Web view1. Вучэбная праграма па вучэбным прадмеце «Сусветная гісторыя» (са старажытных часоў

17

класіцызм, буржуазная рэвалюцыя, абмежаваная (канстытуцыйная, парламенцкая) манархія, апрычніна, прыгонніцтва, самадзяржаўе, традыцыйнае грамадства;

класіфікаваць паняцці па самастойна выбраных крытэрыях і абагульняць іх;

лакалізаваць з апорай на гістарычную карту: тэрыторыі, якія былі адкрыты ў эпоху Вялікіх геаграфічных адкрыццяў, дзяржавы, якія існавалі ў Новы час;

выяўляць і тлумачыць заканамернасці развіцця капіталістычных адносін у краінах Заходняй Еўропы, славянскага свету, цывілізацыях Азіі, Афрыкі і Амерыкі;

выяўляць асаблівасці развіцця капіталістычных адносін, культуры, рэлігіі ў краінах Заходняй Еўропы, Расіі, цывілізацыях Азіі, Афрыкі і Амерыкі;

характарызаваць палітычнае, сацыяльна-эканамічнае і культурнае развіццё дзяржаў Новага часу; дзейнасць найбольш вядомых палітычных і дзяржаўных асоб і дзеячаў культуры Еўропы, Расіі, цывілізацый Азіі, Афрыкі і Амерыкі;

сістэматызаваць, класіфікаваць і абагульняць гістарычныя факты і рабіць на аснове гэтага аргументаваныя вывады;

параўноўваць гістарычныя факты па самастойна вызначаных крытэрыях;

тлумачыць прычынна-выніковыя сувязі паміж гістарычнымі фактамі, раскрываць узаемаабумоўленасць змен у асноўных сферах грамадскага жыцця;

рэканструяваць і інтэрпрэтаваць змест факталагічнага матэрыялу, які адлюстроўвае асаблівасці гістарычных працэсаў і з’яў гісторыі Новага часу;

параўноўваць па самастойна вызначаных прыметах, сістэматызаваць і абагульняць гістарычныя факты, якія адносяцца да палітычнага, эканамічнага і культурнага развіцця дзяржаў;

параўноўваць і тлумачыць пункты погляду на розныя гістарычныя працэсы і з’явы гісторыі Новага часу; вызначаць і абгрунтоўваць свае адносіны да розных версій і ацэнак гістарычных падзей і асоб;

праводзіць аналіз зместу гістарычных дакументаў як крыніц інфармацыі пра падзеі гісторыі Новага часу; адрозніваць у гістарычных крыніцах суб’ектыўныя і аб’ектыўныя ацэнкі гістарычных падзей, з’яў, працэсаў;

даваць ацэнку гістарычным падзеям, дзейнасці палітычных і дзяржаўных асоб; ацэньваць дасягненні і ўклад у сусветную культуру цывілізацый.

Page 18: adu.by€¦ · Web view1. Вучэбная праграма па вучэбным прадмеце «Сусветная гісторыя» (са старажытных часоў

18

У працэсе навучання Сусветнай гісторыі са старажытных часоў да канца ХVІІІ ст. у Х класе рэкамендуецца арганізоўваць наступныя віды вучэбна-пазнавальнай дзейнасці вучняў:

работа з гістарычнай картай, аналіз гістарычных крыніц розных відаў, самастойнае састаўленне абагульняльных/параўнальных табліц/схем, вырашэнне пазнавальных/праблемных/кантэкстных задач, выкананне праблемных/жыццёвых заданняў, праца з крыніцамі сацыяльна-гістарычнай інфармацыі розных відаў, выкананне заданняў пошукавага/даследчага характару.

Па выніках вывучэння вучэбнага прадмета «Сусветная гісторыя» (са старажытных часоў да канца ХVІІІ ст.) на базавым узроўні ў Х класе вучні павінны:

умець:лакалізаваць звесткі сусветнай і айчыннай гісторыі са старажытных

часоў да канца ХVІІІ ст. у часе і прасторы;тлумачыць значэнне асноўных паняццяў і правільна іх

выкарыстоўваць пры характарыстыцы гістарычнай і сучаснай сацыяльнай рэчаіснасці;

вылучаць асноўныя прыметы гістарычных паняццяў і самастойна фармуляваць іх азначэнні;

суадносіць гістарычныя падзеі, з’явы і працэсы еўрапейскай і сусветнай гісторыі;

адрозніваць гістарычны факт і яго інтэрпрэтацыі;даваць навуковыя тлумачэнні сутнасці гістарычных фактаў, з’яў і

працэсаў і сувязей паміж імі;характарызаваць палітычнае, сацыяльна-эканамічнае і культурнае

развіццё прадстаўленых у вучэбнай праграме краін свету са старажытных часоў да канца ХVІІІ ст.; дзейнасць палітычных і дзяржаўных асоб і дзеячаў культуры;

характарызаваць геапалітычнае становішча краін са старажытных часоў да канца ХVІІІ ст.;

вылучаць асаблівасці палітычнага, сацыяльна-эканамічнага і культурнага развіцця прадстаўленых у вучэбнай праграме краін свету са старажытных часоў да канца ХVІІІ ст.;

даваць ацэнку гістарычным падзеям, дзейнасці ўрада, палітычных і дзяржаўных дзеячаў са старажытных часоў да канца ХVІІІ ст.; ацэньваць уклад дзеячаў культуры і навукі ў сусветную культуру;

тлумачыць прычынна-выніковыя сувязі паміж гістарычнымі фактамі, раскрываць узаемаабумоўленасць змен у асноўных сферах грамадскага жыцця;

Page 19: adu.by€¦ · Web view1. Вучэбная праграма па вучэбным прадмеце «Сусветная гісторыя» (са старажытных часоў

19

сістэматызаваць, класіфікаваць і абагульняць гістарычныя факты і рабіць на аснове гэтага аргументаваныя вывады;

параўноўваць гістарычныя факты па самастойна вызначаных крытэрыях;

канкрэтызаваць вывады, гістарычныя паняцці;вызначаць значэнне гістарычных падзей, з’яў, працэсаў;пераводзіць тэкставую інфармацыю ў знакава-сімвальную і

наадварот;адрозніваць у гістарычных крыніцах суб’ектыўныя і аб’ектыўныя

ацэнкі гістарычных падзей, з’яў і працэсаў;аналізаваць гістарычную інфармацыю, прадстаўленую ў розных

знакавых сістэмах (тэкст, карта, графік, дыяграма, табліца, ілюстрацыя і г. д.);тлумачыць розўныя пункты погляду на адны і тыя ж гістарычныя

факты;выказваць і аргументаваць свае адносіны да гістарычных падзей і

асоб;выказваць аргументаваны пункт погляду пры абмеркаванні

гістарычных праблем;ажыццяўляць структурны, сэнсавы, супастаўляльны аналіз розных

крыніц гістарычнай інфармацыі для рэканструкцыі на гэтай аснове гістарычных сітуацый, з’яў і працэсаў;

выкарыстоўваць метады вучэбнага гістарычнага даследавання: фармуляваць праблемы, ажыццяўляць збор, сістэматызацыю і абагульненне матэрыялу, праводзіць прэзентацыю вынікаў уласнага даследавання;

прымяняць засвоеныя веды і ўменні:для тлумачэння гістарычнага кантэксту пры чытанні мастацкай

літаратуры, праглядзе гульнявых і дакументальных фільмаў, наведванні гістарычных славутасцей, музеяў і г. д.;

вызначэння ўласнай пазіцыі ў адносінах да гістарычных падзей, з’яў і асоб, а таксама да падзей сучаснага жыцця;

аналізу сучаснай сацыяльнай інфармацыі, прадстаўленай у сродках масавай інфармацыі (СМІ);

свядомых паводзін як прадстаўніка гістарычна складзенага грамадзянскага, этнакультурнага, канфесіянальнага згуртавання, грамадзяніна Беларусі;

беражлівых адносін да помнікаў гісторыі і культуры.